Дні дабрыні

Актывісты БРСМ прынялі ўдзел у штогадовым дабрачынным марафоне Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі «Усе фарбы жыцця для цябе!».

Валанцёры атрадаў "Юны валанцёр", які дзейнічае на базе СШ №3 г. Шчучына і “Экас”, якія дзейнічае на базе гімназіі прынялі ўдзел у Днях дабрыні. Школьнікі пафарбавалі плот у ЦКРНіР, а рабяты з гімназіі дапамаглі ва ўборцы памяшкання гэтай сацыяльнай установы.

 -- Галоўная мэта акцыі і марафону --  адраджэнне і папулярызацыя ідэй дабрачыннасці і міласэрнасці, аказанне псіхалагічнай падтрымкі тым, хто апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, -- гаворыць першы сакратар РК БРСМ Алена Богдзель. -- Радуе, што нашы актывісты ніколі не застаюцца ў баку ад добрых спраў.

Ганна КАСПЕР.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!