Жыхары Шчучыншчыны зрабілі свой выбар!
У 20.00 зачынілі свае дзверы ўчасткі для галасавання. Выбар зроблены! Кожны сапраўдны грамадзянін сваёй краіны не застаўся ў баку і прыняў удзел у вызначэнні далейшага курсу развіцця нашай Беларусі.
– У спакойнай, добразычлівай абстаноўцы праходзіла сёння галасаванне на нашым Паўднёва-Заходнім участку для галасавання №27, – гаворыць старшыня ўчастковай камісіі па рэферэндуме Валянціна Мілінкевіч. – Людзі прыходзілі ў добрым настроі, разважалі над тым, што голас кожнага выбаршчыка сёння важны для нашай краіны.
Ускрываюцца пломбы на скрынях датэрміновага галасавання, галасавання на даму і скрыні, у якую апускалі бюлетэні сёння, у асноўны дзень галасавання. Вядзецца падлік галасоў. Вынікі рэферэндуму стануць вядомы ў бліжэйшы час.
Ганна РУДСКАЯ.
Фота аўтара.