Жыхары Першамайска далучыліся да акцыі “Аднавім лясы разам”

 

Лес!.. Значэнне і роля гэтага аб’екта прыроды немагчыма пераацаніць. Ён для нас перш за ўсё – крыніца здароўя, прычым не толькі фізічнага, але і духоўнага. У глабальным жа плане лес, як вядома, -  гэта зялёныя лёгкія нашай планеты. Дык ці варта гаварыць, што з ім трэба абыходзіцца беражліва, і, па меры сіл і магчымасцяў, абараняць і захоўваць яго.

 

У рамках рэспубліканскай дабравольнай акцыі “Аднавім лясы разам!”, прысвечанай Году якасці, сумесная стваральная праца на карысць нашай краіны згуртавала ўсіх: педагагічны калектыў, вучняў, работнікаў ДУА “Першамайская сярэдняя школа” Шчучынскага раёна, воінаў-пагранічнікаў пагранічнага паста в.Матылі.

 

На лясным участку плошчай 3 га былі пасаджаны маладыя саджанцы сасны, бярозы і елкі. Хто пасадзіў у жыцці хаця б адно дрэва, будзе ставіцца да прыроды зусім па-іншаму:  не выкіне смецце, не зломіць галінку, не падпаліць траву. Такія акцыі патрэбныя не толькі для таго, каб пасадзіць лес, але і каб расказаць людзям, наколькі важна берагчы і паважаць прыроду. Усё гэта робіцца не толькі для сучаснікаў, але і для нашых нашчадкаў, якім багатая беларуская прырода дастанецца ў спадчыну. Гэта яшчэ адзін уклад у агульную справу клопату пра сваю родную зямлю, яе добраўпарадкаванне. Яшчэ адзін, і не апошні.

 

Гудач А.Р., настаўнік ДУА “Першамайская сярэдняя школа” Шчучынскага раёна.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!