Жыць – у Шчучыне, будаваць – на стагоддзі! Наш герой хутчэй за ўсё ведае планіроўку вашай кватэры, хоць ніколі не быў у вас у гасцях.

Ён памятае, як раённая бальніца пераехала ў новы прасторны будынак і хто заклаў першую цэглу ў падмурак Дома Саветаў. Гэта наш зямляк, Ганаровы грамадзянін г. Шчучына А.Т. Шота.

Не будзе перавелічэннем сказаць, што менавіта гэты чалавек у свой час у многім прадвызначыў сучасны выгляд райцэнтра. Аднак Альфрэд Тадэвушавіч нямала зрабіў і для былога Скідзельскага раёна, у склад якога раней уваходзіў яго родны пасёлак Лунна.

– Мой бацька Тадэвуш Марцінавіч быў дзяржслужачым, а маці Мар’я Антонаўна – хатняй гаспадыняй, – гаворыць Альфрэд Тадэвушавіч Шота. – Разам яны выхоўвалі чацвёра дзяцей. Я вучыўся ў польскай школе і да 1939 года паспеў скончыць чатыры класы. Якраз у гэты час у Заходнюю Беларусь увайшла Чырвоная Армія. Насельніцтва пасёлка Лунна сустракала вызваліцеляў на цэнтральным перакрыжаванні дарог, дзе была ўсталявана прыгожая арка з бярозавых галінак, пераплеценых стужкамі. Вяскоўцы частавалі салдат яблыкамі, дарылі кветкі.

Разам з тым у паветры моцна адчувалася набліжэнне вайны. Людзі рыхтаваліся да горшага і пачалі заклейваць вокны сваіх хат палоскамі паперы, каб шкло не вынесла ад вібрацыі падчас магчымых бамбёжак.

– Неўзабаве бацькі не стала, што нанесла моцны ўдар па нашай сям’і, –- працягвае наш герой. – Ад цяжкай хваробы пайшоў з жыцця і мой малодшы брат Томаш. Каб пракарміць нас, мама ўладкавалася поварам у сталовую. Так і жылі.

Вайна на парозе

У 1941 годзе А.Т. Шота скончыў чарговы клас і вучыўся б далей, але нечаканае нападзенне гітлераўскіх войск парушыла ўсе мірныя планы.

Працяг чытайце ў свежым нумары газеты "Дзянніца" ад 16 студзеня 2019 года (№4).

Аляксандр КАСПЯРЧУК.

Фота аўтара і з архіва А.Т. ШОТЫ.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!