Згулялі прыгожа

У мінулыя выхадныя на пляцоўцы спартыўна-аздараўленчага комплексу ў Мінску прайшоў суперфінал чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе.

На момант правядзення V тура спаборніцтваў шчучынская каманда па колькасці набраных ачкоў займала 8 месца ў турнірнай табліцы. Сабраўшыся, нашы футбалісты заваявалі дзве важныя перамогі і падняліся на 5 прыступку п’едэстала. “Перастрэлка” са зборнай Віцебскай вобласці завяршылася з лікам 6:5 на карысць шчучынцаў, хет-трык на ліку Ягора Пільчука. Матч з мазырскімі апанентамі “М-сіці” мы выйгралі з разгромным лікам 9:3, на гэты раз хет-трык аформіў Андрэй Аксціловіч. Такім чынам, шчучынская каманда ўвайшла ў пяцёрку мацнейшых зборных краіны, што для дэбютанта, згадзіцеся, даволі высокі вынік!

Заключныя матчы суперфіналу, у якіх вызначыцца чэмпіён Беларусі па пляжным футболе, пройдуць 11-12 жніўня ў Мінску.

Аляксандр КАСПЯРЧУК.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!