За мір – аддзячым клопатам і ўвагай
Напярэдадні майскіх свят старшыня Шчучынскага райвыканкама С.В. Ложэчнік, старшыня раённай арганізацы РГА “Белая Русь” Ю.Т. Пашук, старшыня раённага савета ветэранаў Э.С. Дзікевіч, старшыня Мажэйкаўскага сельсавета А.Я. Жэшка і іншыя наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны В.Л. Квача.
Госці павіншавалі Вадзіма Лявонцьевіча з надыходзячым 9 Мая і ўручылі кветкі і падарункі. Цёплыя вершы адрасавалі ветэрану вучні мясцовай школы. Да патрыятычнай акцыі далучыліся “Еўраопт” і “Алмі”, якія перадалі кожнаму ветэрану прадуктовы набор ад гандлёвых кропак.
В.Л. Квач быў расчулены цёплымі словамі, пачутымі ў свой адрас, шчыра дзякаваў за ўвагу і клопат.
Дарэчы, такі ж набор падарункаў атрымае кожны ветэран. Дзякуючы іх гераічным стойкасці і мужнасці мы жывём пад мірным небам у незалежнай краіне. За мір – аддзячым клопатам і ўвагай!
Ганна КАСПЕР.
Фота аўтара.