З Днём абаронцаў Айчыны!

Сувязь пакаленняў: выхаванец праваслаўнага ваенна-патрыятычнага клуба “Дружына” Арцём Чакаеў, намеснік ваеннага камісара-начальнік мабілізацыйнай групы капітан Аляксей Сіўко, ветэран Ваенна-паветраных сіл Юрый Рыжкоў і ветэран Вялікай Айчыннай вайны Вадзім Квач. 

 

 


 

Паважаныя ветэраны, воіны Узброеных Сіл, жыхары Шчучыншчыны!
23 лютага ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл. Гэта ўсенароднае свята з’яўляецца сімвалам глыбокай павагі да ўсіх пакаленняў абаронцаў Айчыны і ўвасабляе непарыўную сувязь гераічнага мінулага і сучаснасці.
У гэты дзень мы віншуем тых, хто абараніў свабоду і незалежнасць нашай Айчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны і выратаваў свет ад фашызму, хто быў прыкладам самаахвярнага служэння Радзіме ў пасляваенны перыяд, тых, хто з доблесцю і гонарам выконваў інтэрнацыянальны абавязак.
Сучаснае пакаленне абаронцаў Радзімы свята захоўвае і прымнажае слаўныя баявыя традыцыі сваіх гераічных папярэднікаў, надзейна забяспечвае абарону суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы.
Жадаем вам, вашым сем’ям, родным і блізкім міру, моцнага здароўя, шчасця і аптымізму, новых здзяйсненняў у службе і працы на карысць Беларусі.
Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт.
Прэзідыум Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!