Вызначаны лепшыя пярвічкі. Падведзены вынікі конкурсу на лепшую пярвічную прафсаюзную арганізацыю ў Шчучынскім раёне

 

Былі падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу на лепшую пярвічную прафсаюзную арганізацыю Шчучынскага раёна ў 2022 годзе.

 

Агляд-конкурс праводзіцца ў мэтах павышэння эфектыўнасці работы пярвічных прафсаюзных арганізацый па абароне працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў членаў прафсаюза.

 

 

Пра фармат конкурсу нам расказаў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Юрый Пашук:

 

– Згодна з пастановай аб парадку правядзення конкурсу пярвічныя арганізацыі павінны дасылаць у раённае аб’яднанне прафсаюзаў інфармацыю пра работу за мінулы год і адпаведныя матэрыялы з фотаздымкамі і дакументамі. З 1 мая па 31 кастрычніка праводзілася наведванне пярвічных арганізацый і ацэнка іх дзейнасці. У адпаведнасці з рашэннем прэзідыума Шчучынскага раённага аб’яднання прафсаюзаў былі выдзелены дзве конкурсныя намінацыі: для арганізацый вытворчай і невытворчай сферы.

 

 

Па выніках конкурсу пераможцамі ў групе арганізацый невытворчай сферы сталі: пярвічная арганізацыя ДУА “Астрынская сярэдняя школа імя А.С. Пашкевіч (Цёткі)” Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, старшыня Алена Сямашка, і пярвічная арганізацыя ДУ “Шчучынскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя, старшыня Наталля Слабуха.

 

У групе арганізацый вытворчай сферы пераможцамі сталі: пярвічная арганізацыя ААТ “Шчучынскі завод “Аўтапровад” Беларускага прафсаюза работнікаў галін вытворчасці “БЕЛПРАФМАШ”, старшыня Вольга Кірылава, і пярвічная арганізацыя ДРБУ №161 аб’яднанай прафсаюзнай арганізацыі КУП “Гроднааблбуд” Беларускага прафсаюза работнікаў транспарту і камунікацый, старшыня Наталля Яцэвіч.
Старшыні названых прафсаюзных арганізацый былі ўзнагароджаны дыпломамі і падарункавымі сертыфікатамі за кошт сродкаў Шчучынскага раённага аб’яднання прафсаюзаў.

 

Алег ШЫШЛОЎСКІ.
Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!