Вялікая дата. Маштабнае святкаванне

На Шчучыншчыне рыхтуюцца ўрачыста адзначыць 75-ю гадавіну вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Як ідзе падрыхтоўка да гэтых юбілейных дат, абмеркавалі на чарговым пасяджэнні раённага арганізацыйнага камітэта.
Аргкамітэтам зацверджаны план падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў па святкаванні юбілейных дат. Яны накіраваны на паляпшэнне ўмоў жыцця ветэранаў, рамонт і добраўпарадкаванне помнікаў і воінскіх пахаванняў, патрыятычнае выхаванне моладзі раёна.
– Правядзенне запланаваных мерапрыемстваў на высокім узроўні будзе спрыяць патрыятычнаму выхаванню шчучынцаў, захаванню памяці аб подзвігу нашага народа, – адзначыла намеснік старшыні аргкамітэта, намеснік старшыні райвыканкама А.В. Пасюта. – Галоўная ўвага - нашым ветэранам. Неабходна зрабіць усё магчымае, каб яны ні ў чым не мелі патрэбы.
У Шчучынскім раёне пражываюць 7 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і 37 асоб, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў. Усе яны абследаваны спецыялістамі ТЦСАН у поўным аб’ёме. Выяўленыя праблемы, якія існуюць у ветэранаў, як у ходзе абследаванняў, так і па іх зваротах, вырашаюцца аператыўна, узважана, адрасна, з улікам усіх спадарожных нюансаў. Пры медыцынскім абслугоўванні дадзенай катэгорыі выконваецца прынцып пазачарговага абследавання, комплексны медыцынскі агляд прайшлі ўсе катэгорыі, складзены індывідуальныя праграмы медыцынскай дапамогі.
Працягваецца даследчая работа па ўвекавечанні памяці і ўстанаўленні імёнаў загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, вырашаюцца пытанні добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і мемарыялаў, помнікаў, вядзецца работа па пошуку невядомых прозвішчаў абаронцаў Радзімы. Так, устаноўлены імёны 32 невядомых савецкіх воінаў, пахаваных у брацкай магіле ў гарадскім скверы. У мэтах увекавечання іх памяці імёны герояў будуць нанесены на мемарыяльную дошку на помніку загінуўшым воінам. У планах таксама адрамантаваць мемарыяльны комплекс у в. Зінякі.
Падчас пасяджэння аргкамітэта абмеркавана таксама святочнае афармленне населеных пунктаў раёна, аб’ектаў гандлю і прыдарожнага сэрвісу, прадукцыі тэматычнай сімволікай. На сайтах прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў створаны тэматычныя банеры, у аграгарадках - білборды. Запушчаны цікавыя праекты, дадзены старт некаторым мерапрыемствам і акцыям. 
Алена Васільеўна адзначыла, што на прадпрыемствах, у арганізацыях і ўстановах раёна павінны быць аформлены фотазоны, прысвечаныя юбілейным датам. Фотазоны будуць таксама ўладкаваны ў людных месцах раённага цэнтра, дзе ўсе ахвотныя змогуць сфатаграфавацца на памяць, а затым размясціць свае фота ў сацыяльных сетках.
Асаблівая ўвага будзе нададзена азеляненню раённага цэнтра. Спецыялісты РУП ЖКГ вясной высадзяць каля трыццаці тысяч кветак. У аргкамітэт прадастаўлены шэраг прапаноў прадпрыемстваў і арганізацый, як будуць аформлены святочныя кветкавыя кампазіцыі, прымеркаваныя да 75-годдзя вызвалення Беларусі, цяпер вызначаюцца месцы іх размяшчэння. Актыўна павінны падключыцца да гэтай работы і іншыя працоўныя калектывы і непасрэдна жыхары горада.
– Свята вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дзень Перамогі былі і застаюцца самымі любімымі, і мы павінны падрыхтаваць і правесці іх так, каб яны сталі галоўнымі для жыхароў раёна, - падкрэсліла Алена Васільеўна. – Вельмі важна, каб дзеці і моладзь пранікліся атмасферай урачыстасці, былі ўцягнуты ў падрыхтоўку да святаў, сустрэліся з ветэранамі і да глыбіні душы адчулі каштоўнасць Перамогі.
Увогуле, падрыхтоўка да святкавання юбілейных дат ідзе поўным ходам, да яе падыходзяць адказна. Свята абяцае быць годным, яркім і незабыўным.
Сяргей КАСПЯРЧУК.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!