Віншаванне Прэзідэнта работнікам культуры з прафесійным святам

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

 

Работнікам культуры Рэспублікі Беларусь

 

Шаноўныя сябры!

 

Сардэчна віншую вас з прафесійным святам.

 

Беларуская культура з'яўляецца ўнікальнай духоўнай скарбніцай народа, невычэрпнай крыніцай яго самабытнасці і нацыянальнай годнасці. Дасягненні айчынных майстроў складаюць каштоўны летапіс нашай гісторыі, уносяць значны ўклад у развіццё сусветнай творчай прасторы. Ваша найвышэйшае прызначэнне - адраджэнне народных традыцый і рамёстваў, захаванне гістарычнай памяці, стварэнне новых сучасных твораў мастацтва і выхаванне таленавітай моладзі.

 

Упэўнены, вы і надалей будзеце працягваць слаўныя традыцыі сваёй прафесіі, з гонарам несці адказную місію па зберажэнні і памнажэнні культурных здабыткаў.

 

У гэты цудоўны дзень я жадаю вам усім натхнення, поспехаў у творчасці, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

 

Аляксандр Лукашэнка

 

9 кастрычніка 2022 года.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!