В стране возобновили выпуск банковских платежных карт для школьников

 

Безнаяўны разлiк так цесна ўвайшоў у наша жыццё, што стаў даступны нават дзецям i падлеткам: пасля непрацяглай паўзы Беларусбанк узнаўляе выпуск вучэбных банкаўскiх картак сiстэмы БЕЛКАРТ. Iнавацыйны праект «Карта навучэнца» створаны сумесна з Мiнiстэрствам адукацыi i Нацыянальнай акадэмiяй навук спецыяльна для школьнiкаў. Ён накiраваны на павышэнне фiнансавай граматнасцi дзяцей з самага ранняга ўзросту.

 

Як расказалi ў Беларусбанку, сёння вучнi 136 адукацыйных устаноў краiны з’яўляюцца ўладальнiкамi такіх карт, але гэтая лiчба  толькi пачатак увядзення «пластыку» ў жыццё юнага пакалення.

 

Карта навучэнца сумяшчае ў сабе школьны дакумент i сродак аплаты. Паколькi яна з’яўляецца паўнавартаснай плацежнай карткай Беларусбанка, з яе дапамогай можна здымаць наяўныя грошы i праводзiць плацяжы праз iнтэрнэт або з выкарыстаннем М-банкiнгу, SMS-банкiнгу i iнтэрнэт-банкiнгу. Разам з тым карта навучэнца выкарыстоўваецца ў якасцi дакумента сiстэмы адукацыi. Яе можна прымяняць як электронны пропуск у школу, чытацкi бiлет у бiблiятэцы, праязны дакумент у грамадскiм транспарце.

 

Важна, што дарослыя могуць цалкам кантраляваць працэс выкарыстання карты навучэнца. Для гэтага прадугледжана функцыя ўстанаўлення лiмiту па аперацыях з карткай, у тым лiку дыстанцыйна — у сiстэме «iнтэрнэт-банкiнг». Пры неабходнасцi баланс карты можна папоўнiць наяўнымi ва ўстановах Беларусбанка i iнфакiёсках з функцыяй cash-in, а таксама шляхам безнаяўнага пералiчэння грошай у сiстэме ДБА.

 

 

 

Карта навучэнца сумяшчае ў сабе школьны дакумент i сродак аплаты.

На выгляд карта амаль не адрознiваецца ад звычайных банкаўскiх карт, якiя ёсць у дарослых. Яе асаблiвасцямі з’яўляюцца нанесеная на адзiн бок iнфармацыя аб уладальнiку i фотаздымак дзiцяцi, якія служаць дадатковай абаронай карткi ад выкарыстання iншай асобай.

 

— Стаць уладальнiкамi карткi могуць навучэнцы тых адукацыйных устаноў, у якiх рэалiзуецца праект «Карта навучэнца», — адзначаюць у Беларусбанку. — Картка з рахункам у беларускiх рублях бясплатна афармляецца ў якасцi дадатковай як да новага, так i да дзеючага рахунку аднаго з бацькоў або законнага прадстаўнiка дзiцяцi.

 

Каб выпусцiць карту, даросламу спачатку неабходна звярнуцца ў навучальную ўстанову i запоўнiць неабходныя дакументы, пасля апрацоўкi якiх стане магчымым непасрэднае афармленне карты навучэнца. Для зручнасцi i эканомii часу заяўку на яе можна зрабiць дыстанцыйна на сайце Беларусбанка або праз iнтэрнэт-банкiнг. Таксама можна асабiста звярнуцца па гэтым пытаннi ў любое аддзяленне банка.

 

СБ

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!