Нацыянальны банк павысіў дапушчальны ўзровень паказчыка даўгавой нагрузкі для асобных відаў фінансавання з 40% да 50%. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай праўлення Нацбанка ад 3 жніўня 2026 года № 185.
Размова аб дапушчальным узроўні паказчыка даўгавой нагрузкі пры прадастаўленні крэдытаў на тавары (работы, паслугі), вырабленыя ў Беларусі, за выключэннем аўтатранспарту.
Намеснік старшыні праўлення Нацбанка адзначыў дадатную дынаміку па крэдытах на тавары айчыннай вытворчасці. «Рост за першае паўгоддзе — больш за 35% па абсалютных сумах, ён дасягнуты за кошт беларускіх аўтамабіляў. Але нас больш за ўсё цікавіць шырокая наменклатура беларускіх тавараў. Так, тэмпы высокія, але ёсць яшчэ куды дабаўляць», — падкрэсліў ён.
Андрэй Картун абазначыў, што аналіз структуры пазычальнікаў паказаў: часцей за ўсё бяруць спажывецкія крэдыты на такія тавары, як мэбля, бытавая тэхніка і інш. «Прынялі рашэнне менавіта па гэтай катэгорыі крэдытаў павысіць парог, каб у банка было больш выпадкаў прыняцця станоўчых рашэнняў па нейкіх канкрэтных відах прадуктаў. Мы не стымулюем імпарт. Нас цікавіць рост па спажывецкіх крэдытах на тавары айчыннай вытворчасці», — указаў ён.
У якасці прыкладу намеснік старшыні прывёў распаўсюджаную сітуацыю, калі маладая сям’я, паступова пагашаючы крэдыт на жыллё, не мае магчымасці набыць прадметы інтэр’ера для кватэры. «Цяпер мы зрабілі крок насустрач такім катэгорыям. І гэта будзе стымуляваць людзей атрымліваць такія выгады з дапамогай такіх крэдытных прадуктаў на тавары айчыннай вытворчасці», — акцэнтаваў Андрэй Картун.
zviazda.by