Усходні гараскоп на наступны тыдзень
АВЕН. Старанна аналізуйце падзеі, што адбываюцца, абапіраючыся на жыццёвы вопыт і логіку. Не ідзіце на павадку ў чужога меркавання. Паспрабуйце ўстрымацца ад адкрытай крытыкі сяброў і калег. Вы таксама зусім не ідэал. Наперадзе замаячыць штосьці новенькае, яно абяцае сапраўдны поспех і паляпшэнне вашага фінансавага становішча. Вашы планы на выхадныя могуць адрознівацца ад планаў членаў вашай сям'і.
ЦЯЛЕЦ. Тыдзень абяцае прынесці пазітыўныя тэндэнцыі ў многіх справах. Аднак пакуль свае планы і намеры лепш захаваць у тайне, калі вы зацікаўлены ў іх ажыццяўленні. Не выключана, што давядзецца вытрымаць нападкі нядобразычліўцаў. Сярэдзіна тыдня будзе напоўнена сустрэчамі, перамовамі і бясконцымі справамі. У суботу паспрабуйце выбрацца куды-небудзь у госці ці запрасіце каго-небудзь да сябе, цёплыя зносіны вам забяспечаны.
БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні вас чакаюць прыемныя падзеі, любоўныя прызнанні і спатканні. Душэўная праца, хоць і непрыкметная, таксама прыносіць свой плён, развівайце ўнутраны свет. Пажадана не плыць супраць цячэння, а злавіць хвалю ўдачы. І тады можна будаваць напалеонаўскія планы. Многія ажыццявяцца.
РАК. На гэтым тыдні пажадана асцерагацца неабдуманых слоў і рашэнняў. Паспрабуйце не ісці на павадку ў эмоцый. Тое, што сёння злуе і раздражняе, заўтра выкліча толькі ўсмешку. Парадуйцеся поспехам блізкіх людзей, арганізуйце сямейную вячэру. Адкладзіце ў пятніцу дробныя справы, якія вас раздражняюць, і займіцеся рашэннем больш важных праблем. Выхадныя прысвяціце адпачынку.
ЛЕЎ. Пачатак тыдня спрыяльны для кар'еры і вырашэння важных спраў. Могуць узнікнуць складанасці ў дзелавой сферы, але адступаць нельга, у вас хопіць сіл дабрацца да вяршыні поспеху. Не варта ўпарціцца, адстойваючы свой аўтарытэт і кампетэнтнасць, лепш прыслухацца да парад калег і начальства. Другую палову тыдня пажадана прысвяціць адпачынку. У суботу магчыма сур'ёзная размова са сваякамі, праявіце тактоўнасць і не апярэджвайце падзеі.
ДЗЕВА. Магчымасці, якія адкрываюцца перад вамі, радуюць, але не варта дэманстраваць перавагу перад калегамі. У аўторак вам, падобна, прыйдзецца мірыць блізкіх сяброў, якія сур'ёзна пасварыліся. У канцы тыдня сустрэча з новымі, цікавымі людзьмі дапаможа расслабіцца і дазволіць павесяліцца ад душы, а вам гэта так неабходна. Тыдзень спрыяльны для вырашэння хатніх і сямейных праблем.
ШАЛІ. Могуць паступіць нечаканыя прапановы, не спяшайцеся казаць «так». Падзеі на рабоце будуць досыць непрадказальныя. Праявіце ініцыятыву і актыўнасць у асабістым жыцці. Вас чакае дастаткова цяжкая праца, але намаганні будуць шчодра ўзнагароджаныя. Чацвер — спрыяльны дзень для пачатку доўгатэрміновых праектаў, вам па плячы самыя складаныя задачы. Аднак вы можаце стаміцца, вырашаючы чужыя праблемы. Пакіньце сілы для сваіх.
СКАРПІЁН. Тыдзень будзе паспяховы і прыбытковы. Ён ідэальна падыходзіць як для адпачынку, так і для працы. Аднак, чым бы вы ні займаліся, не забывайце пра каханага чалавека, ён натхніць і пацешыць. Не варта рабіць штосьці праз сілу — усё роўна не атрымаецца, лепш і не брацца, калі займацца гэтым не хочацца.
СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні вам спатрэбяцца такія якасці, як прадбачлівасць і ўменне імгненна прымаць рашэнні. У панядзелак адносіны з начальствам палепшацца, вам могуць даверыць складаны праект. Чацвер — удалы дзень для вучобы, лекцый, майстар-класаў. У пятніцу дзелавыя перамовы могуць стаць вельмі плённымі.
КАЗЯРОГ. Зносіны і сумесныя праекты з дзелавымі партнёрамі могуць займаць большую частку вашага часу. Званкі, лавіна інфармацыі, перамовы — усё гэта запатрабуе дакладнага і паслядоўнага плана дзеянняў, інакш можаце не разлічыць свае сілы, а перагрузкі зусім непатрэбныя. У выхадныя арганізуйце сустрэчу з даўнімі сябрамі і адпачніце ў добрай кампаніі.
ВАДАЛІЎ. У аўторак не выключаны сваркі і канфлікты, вы многае будзеце ўспрымаць у штыкі. Паспрабуйце ўсё ж такі наладзіць адносіны з калегамі, гэта створыць станоўчую атмасферу вакол вас. Паспрабуйце быць сумленнымі з сабой і навакольнымі, лепш не прыхарошваць падзеі, што адбываюцца. Субота абяцае прынесці цікавыя прапановы. У нядзелю купіце абноўку да свята.
РЫБЫ. На гэтым тыдні самы час высветліць сутнасць назапашаных у вас праблем і прэтэнзій з боку начальства. Варта падумаць пра свае перспектывы і, вызначыўшыся, пачынаць спакойна дзейнічаць. У вас ёсць рэальны шанц стаць сапраўдным гаспадаром становішча. Творчы настрой у чацвер дазволіць здзівіць свежымі ідэямі сяброў і калег. У сярэдзіне тыдня адносіны з блізкімі людзьмі могуць аказацца не такімі ўжо бясхмарнымі, але да выхадных хмары рассеюцца, і вы выдатна праведзяце час у сямейным коле.