У Шчучынскай раённай бібліятэцы імя Цёткі ў рамках "Адкрытага дыялогу" прайшла сустрэча "За мірную Беларусь!"

Ініцыятарам яе правядзення выступіў раённы камітэт ГА "БРСМ".

 

На гэты раз удзельнікам "Адкрытага дыялогу" стаў дырэктар гімназіі г. Шчучына Уладзімір Раманавіч Дубок.  Уладзімір Раманавіч – гісторык і педагог. Таму яму, як нікому іншаму было проста размаўляць з моладдзю, знаходзіць з юнакамі і дзяўчатамі агульную мову.

 

Сакратары і прадстаўнікі пярвічных арганізацый ГА "БРСМ" устаноў адукацыі раёна, а таксама Шчучынскага філіала ААТ "Молочный мир" з цікавасцю слухалі Уладзіміра Раманавіча. Знаёмячыся з моладдзю, госць расказаў аб тым, што акрамя таго, што займае пасаду кіраўніка, ён яшчэ выконвае шэраг грамадскіх абавязкаў: уваходзіць у склад вышэйшага органа выканаўчай улады ў раёне – Шчучынскага райвыканкама і з'яўляецца намеснікам старшыні раённага Савета дэпутатаў. Дарэчы, 16 год Уладзімір Раманавіч узначальваў аддзел адукацыі, спорту і турызму  Шчучынскага райвыканкама.

 

Пра што ішла гутарка падчас сустрэчы? Пра палітычную сітуацыю ў краіне, пра ролю моладзі ў будучым нашай Беларусі, пра гісторыю нашай рэспублікі, пра фарміраванне грамадзянскай пазіцыі.

 

Моладзь мела магчымасць задаць усе пытанні, якія яе цікавілі.  

 

На памяць пра цікавую сустрэчу першы сакратар РК ГА "БРСМ" Марыя Букіна ўручыла Уладзіміру Раманавічу невялікі падарунак.

 

Ганна РУДСКАЯ.

Фота аўтара.

 

 

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!