У РУП ЖКГ – новы лесавоз

Новы лесавоз з прычэпам набыло ў лізінг Шчучынскае РУП ЖКГ. Кошт тэхнікі – каля 180 тысяч рублёў.

У сваёй рабоце жыллёва-камунальнае прадпрыемства прытрым­лі­ваецца гаспадарскага падыходу. Наяўнасць уласнага драбіль­нага комплексу і тэхнікі па нарыхтоўцы дазваляе займацца вывазам драўніны самастойна і здрабняць яе непасрэдна на складах, нарыхтоўваючы шчэпкі. Поўнасцю задзейнічаны два лесавозы і дзве трактарныя каляскі. Зараз увесь аб’ём дроў работнікі ЖКГ перапрацоўваюць самастойна. Эканомія ад гэтага толькі ў 2017 годзе склала 185 тысяч рублёў.

Новы лесавоз з прычэпам дапаможа знізіць выдаткі на дастаўку лесу. Працаваць на ім будзе вопытны вадзіцель Юрый Грэсь.

Ганна КАСПЕР.

Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!