У рамках святкавання Дня беларускага пісьменства ў Лідзе прайшла ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак і вянкоў да Кургана Бессмяротнасці
Создано webredaktor_l 06.09.2025 в 20:37

Курган Бессмяротнасці стаў месцам, дзе сабраліся людзі, каб аддаць даніну памяці і ўдзячнасці тым, хто подзвігам і мужнасцю заваяваў мірнае неба для нашай краіны.





У гэтым годзе Дзень беларускага пісьменства набывае асаблівае значэнне, бо шмат увагі было нададзена 80-годдзю Перамогі – падзеі, якая стала сімвалам стойкасці, гераізму і адданасці беларускага народа.







