У рамках Еўрапейскага тыдня мабільнасці ў раёне пройдзе акцыя “На працу на веласіпедзе”
Создано Анна Каспер 20.09.2018 в 17:01
21 верасня ў рамках Еўрапейскага тыдня мабільнасці ў раёне пройдзе акцыя “На працу на веласіпедзе”! Журналісты “Дзянніцы” таксама далучацца да яе. Мы праехалі па Шчучыну і пераканаліся, што гараджане ўжо даўно аблюбавалі гэты двухколавы від транспарту. Адметна, што многія работнікі ААТ “Аўтапровад”, “Шчучынскі масласырзавод”, “Праймілк” кожны дзень прыязджаюць на працу на веласіпедзе. З ветрыкам дабіраюцца да сваёй навучальнай установы і навучэнцы гімназіі г. Шчучына. Веласіпедыстаў на гарадскіх вуліцах стала яшчэ больш. Круцім колы, сябры і назапашваем сілы і бадзёрасці на ўсю восень!
Ганна КАСПЕР. Фота аўтара.