У Ляшчанскай сярэдняй школе прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прымеркаваны да Дня роднай мовы

Кожны дзень для вучняў быў па-сапраўднаму насычаным і пазнавальным. У пачатку тыдня была аб’яўлена акцыя “Рускай мове дай разгрузку – гавары па-беларуску”, а таксама праведзены інфармацыйныя хвілінкі, прысвечаныя гісторыі свята.
Разнастайныя конкурсы, моўныя спаборніцтвы і святочныя мерапрыемствы дазволілі дзецям больш даведацца пра нашу багатую беларускую спадчыну. Яны сталі своеасаблівымі урокамі паўтарэння і сістэматызацыі ведаў па розных раздзелах мовы і літаратуры. Кожны удзельнік імкнуўся праявіць свае творчыя здольнасці. Школьнікі прадэманстравалі калектыўны пошук трапнага адказу, кемлівасць, знаходлівасць, гумар i артыстызм. Вучні розных узростаў стваралі паштоўкі, чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў пра родную мову, дзе выказвалі ёй сваю пашану і любоў. Цеплыня і пяшчота панавалі ў кожным радку ўсіх выканаўцаў.



Пры падвядзенні вынікаў тыдня ўсе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны граматамі , падарункамі і выдатнымі адзнакамі. Галоўнае ж, што атрымалі дзеці – гэта прыемную асалоду, свае веды.

Святлана ДРАГУН, настаўнік беларускай мовы і літаратуры.
Фота аўтара.
