У Іўі прайшоў фестываль-кірмаш “Дажынкі-2018” (+ВІДЭА) (ДАПОЎНЕНА)

Па добрай традыцыі штогод у лістападзе праходзіць фестываль-кірмаш “Дажынкі”, які можна смела назваць вянцом руплівай, самаадданай працы тысяч простых, сціплых, нястомных людзей. Сёлета сталіцай абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі стала Іўе. 
Горад цудоўна падрыхтаваўся да свята. У Іўеўскім раёне абноўлена звыш 120 аб'ектаў: у раённым цэнтры адрамантаваны тры дашкольныя ўстановы, у парадак прыведзены школы ў некалькіх аграгарадках, дамы культуры ў Ліпнішках і Морына, змяніўся і будынак раённага Дома культуры. Заасфальтаваныя ўсё дваровыя тэрыторыі ў Іўе, прыведзена ў парадак дарожная сетка, адкрыўся пасля рэканструкцыі стадыён, які ператварыўся ў сучасны лёгкаатлетычны цэнтр. Адным словам, перад шматлікімі гасцямі гаспадарам не сорамна.


Песні, танцы, духмяныя караваі і, вядома ж, заслужаныя ўзнагароды ствараюць па-сапраўднаму святочны настрой. Свята будзе доўжыцца на працягу ўсяго дня. Журналісты “Дзянніцы” будуць у гушчы падзей, таму сачыце за інфармацыяй на нашым сайце. 

 

На вуліцах горада з самага ранку безліч гасцей. Актыўна працуюць гандлёвыя кропкі, здзіўляюць сваім беларускім каларытам падворкі раёнаў Гродзеншчыны. А колькі рамеснікаў сабралася на свяце!
Запланавана нямала адкрыццяў і прыемных сюрпрызаў. Так, упершыню прагучыць гімн «Дажынак». Сімвалам свята стане кошык «Багач», напоўненая зернем новага ўраджаю з усіх раёнаў вобласці. Вышыня яе складзе каля 3 метраў!
На набярэжнай у Іўі з'явіцца выстава «Воднае царства Залатой рыбкі». Скульптуры для яе ў падарунак гораду вырабілі раёны вобласці. На беразе возера запланавана адкрыццё сквера закаханых. Пройдзе культурна-спартыўнай «Сельскай эстафеце», выступяць на сцэне ансамбль «Песняры» і група «Дразды». Запланаваны палёты на верталёце, выставы і прэзентацыі сельскагаспадарчай тэхнікі ад вядучых беларускіх вытворцаў і многае іншае.
Мы адшукалі на свяце землякоў. Беларускімі прысмакамі ўсіх з ранку радуе шчучынскі падворак, добрымі песнямі – нашы артысты і мастацкія калектывы, разнастайнай сувенірнай прадукцыяй – шчучынскія рамеснікі, смачнай прадукцыяй – прадпрыемствы, арганізацыі і фермеры раёна.

 

 

Урачыстым шэсцем «Ад зерня да зерня» прайшлі перадавікі сельскай гаспадаркі Гродзеншчыны да плошчы Камсамольскай. Ярка прайшла выстава- прэзентацыя конкурсу караваяў сярод рэгіёнаў вобласці «Каравай наш, каравай!». Выбралі на свяце і лепшы сноп падчас конкурсу «АРТ-стебль Хлебный злак».

Шчучыншчыне есць чым ганарыцца: працаўнікі раёна намалацілі больш за 100 тысяч тон збожжа і сталі трэцімі на Гродзеншчыне. Да таго ж, наш раён заняў першае месца ў вобласці за дасягненне высокіх паказчыкаў на нарыхтоўцы кармоў. Радуе і жывёлагадоўчая галіна раёна. Шчучыншчына займае другое месца ў вобласці па валавой прывазе буйной рагатай жывёлы, трэцяе месца — па сярэднесутачным прыбаўленні буйной рагатай жывёлы і надою малака на карову. 
Падчас урачыстай цырымоніі ўшанавання пераможцаў спаборніцтва па ўборцы ўраджаю 2018 года “Людзям працы – гонар і пашана” на сцэну па заслужаныя ўзнагароды падняліся і нашы землякі: старшыня Шчучынскага райвыканкама С.В. Ложэчнік, в.а. начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання В.А. Наройчык, дырэктар ААТ “Дэмбрава” А.В. Туля, дырэктар філіяла “Жалудоцкі агракомплекс” С.Ю. Гузень, дырэктар ААТ “АграГЖС” В.Г. Паўлюкевіч, дырэктар ААТ “Шчучынская птушкафабрыка” С.І. Даўгун, загадчыца бульбасховішчам вытворчага аддзела “Гродзенскага занальнага інстытута раслінаводства НАН Беларусі” Т.А. Шабунька і старшы навуковы супрацоўнік аддзела зерневых і зернебабовых культур інстытута А.І. Шчатко, трактарыст-машыніст СВУ“Пратасаўшчына” С.В. Росенік, старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Г.Ф. Шандроха, старшыня прафсаюзнага камітэта, загадчык сектара аховы працы ААТ "Шчучынскі МСЗ» А.А. Хвайніцкі, ветэран працы Г.І. Будрэвіч і галоўны рэдактар Шчучынскай раённай газеты “Дзянніца” С.Г. Каспярчук. Дарэчы, “Дзянніца” — у тройцы пераможцаў абласнога конкурсу “Жатва-2018. И хлебом едины»!

      

Ганна КАСПЕР.

Фота аўтара і Юліі ЦІМАШЧУК.

Відэа Аляксандра КАСПЯРЧУКА.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!