У Ганконгу курсіруе трамвай Бруса Лі
Создано webredaktor_a 26.12.2020 в 10:21
Споўнілася 80 гадоў з дня нараджэння суперзоркі кунг-фу Бруса Лі. З гэтай нагоды першы ў свеце трамвай, прысвечаны яму, пачаў курсіраваць па вуліцах у Ганконгу, паведамляе «Жэньмінь жыбаа анлайн».
Трамвай упрыгожаны выявамі Бруса Лі, відамі яго рэзідэнцыі і іншымі сімваламі, якія маюць дачыненне да легенды. Да студзеня тры такія трамваі будуць курсіраваць па вуліцах Ганконга ў яго гонар.