У ціры сярэдняй школы №1 г.Шчучына нядаўна прайшлі раённыя спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі

У ціры сярэдняй школы №1 г. Шчучына прайшлі раённыя спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, прысвечаныя Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

За перамогу змагаліся трынаццаць зборных каманд раёна, якія прадстаўлялі розныя ўстановы адукацыі Шчучыншчыны.

Рабят вітаў ветэран Узброеных Сіл Юрый Інакенцьевіч Рыжкоў:

--  У будучым многім з вас прадстаіць служыць у арміі, і вы павінны быць да гэтага гатовы. Сёння ў вас ёсць выдатная магчымасць прадэманстраваць уменне трапна страляць і перамагаць. Фартуна ўсміхнецца мацнейшым!

Да слоў Юрыя Інакенцьевіча далучыўся начальнік групы прызыву на ваенную службу райваенкамата Дзмітрый Сяргеевіч Аксінюк і пажадаў юным стралкам удачы і перамог.

Кожны з рабят зрабіў па 10 заліковых выстралаў, імкнучыся трапіць “у яблычка” і набраць максімальную колькасць ачкоў. Па выніках спаборніцтваў у агульнакамандным заліку мацнейшай стала зборная Васілішкаўскай СШ. У кроку ад перамогі спыніліся мажэйкаўскія стралкі. Трэццяе месца заняла каманда Ражанкаўскага дз/с-СШ. Прызёры былі ўзнагароджаны кубкамі і дыпломамі райкама БРСМ.

Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!