Сёння ў Шчучыне асабісты прыём грамадзян і сустрэчу з працоўнымі калектывамі правёў сенатар Валянцін Байко

Асабісты прыём грамадзян, прамую тэлефонную лінію і сустрэчу з працоўнымі калектывамі правёў сёння ў Шчучыне Валянцін Байко – член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Гэтым разам на асабістым прыёме грамадзян цікавілі пытанні, звязаныя з работай РУП ЖКГ. Падчас прамой лініі паступіў званок ад жыхаркі Шчучына, якая падзялілася праблемай звязанай з праблематычным праездам і разваротам транспарту каля дома праз недахоп месца. Усе праблемныя пытанні былі ўзяты на кантроль.
Акрамя таго Валянцін Валянцінавіч абмеркаваў будаўніцтва і рэканструкцыю дарог, а таксама іншыя інфраструктурныя пытанні нашага раёна са старшынёй Шчучынскага райвыканкама Аляксеем Садоўскім, які таксама ўзяў удзел у асабістым прыёме грамадзян.
Акрамя таго, сёння адбылася сустрэча Валянціна Байко з працоўнымі калектывамі гімназіі і школы №1 горада Шчучына. Сустрэча была прысвечана выбарам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія пройдуць 26 студзеня 2025 года. Удзел у мерапрыемстве таксама ўзялі начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Шчучынскага райвыканкама Вераніка Дысько і намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Жанна Мецько.
Падчас сустрэчы прысутныя абмеркавалі бягучую электаральную кампанію, асобна звярнулі ўвагу на добры досвед правядзення Адзінага дня галасавання ў пачатку гэтага года. Шмат увагі спікеры надалі тэме дасягненняў нашай краіны за перыяд незалежнасці. Сенатар Валянцін Байко, які мае досвед паспяховага бізнесмена на сваім прыкладзе расказаў аб спрыяльных і справядлівых умовах вядзення сваёй уласнай справы ў Беларусі.
Напрыканцы сустрэчы прысутныя мелі магчымасць задаць хвалюючыя пытанні і абмеркаваць актуальныя тэмы.
Алег ШЫШЛОЎСКІ.
Фота аўтара.