Сёння – Дзень бібліятэк

Бібліятэкар Шчучынскай раённай бібліятэкі імя Цёткі Вольга Курса называе сваіх чытачоў… “кліентамі”. І гэта не выпадкова. 
Былая выпускніца Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, эканаміст па спецыяльнасці, пэўны час працавала ў аддзяленні “БПС-Сбербанк”, аднак любоў да кніг падштурхнула да змены прафесіі. Цяпер Вольга працуе ў чытальнай зале і завочна атрымлівае другую вышэйшую адукацыю: пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва дзяўчына будзе бібліятэкарам-бібліёграфам. 
Ганна КАСПЕР.
Фота аўтара.