Сёння дырэктар Шчучынскага філіяла дзяржаўнага прадпрыемства “Гроднааблпаліва” Аляксей Шугля адзначае 60-годдзе

 

Павіншавалі Аляксея Мікалаевіча з гэтым прыгожым юбілеем калектыў прадпрыемства і намеснік старшыні Шчучынскага райвыканкама Міхаіл Сушчэўскі.

 

 

Звяртаючыся з віншаваннямі да дырэктара прадпрыемства, Міхаіл Сушчэўскі заўважыў:

 

– Ваша арганізацыя хоць і маленькая, але вельмі стабільная, паказвае высокія вынікі працы. Работнікі маюць добры заробак і ў гэтым вялікая заслуга кіраўніка, які працуе тут ужо не адзін год. Паважаны Аляксей Мікалаевіч, дзякуй за тое, чаго Вы дасягнулі са сваім маленькім, але згуртаваным калектывам. Дазвольце павіншаваць Вас з прыгожым юбілеем, пажадаць у першую чаргу, вядома, здароўя, поспеху ў жыцці і працы.

 

 

Аляксей Шугля кіруе Шчучынскім філіялам ДП “Гроднааблпаліва” з 2008 года. На працягу гэтага часу прадпрыемства дасягнула высокіх паказчыкаў і з’яўляецца годным прадстаўніком галіны палівазабеспячэння нашай вобласці, робячы важны ўнёсак у сацыяльна-эканамічнае развіццё Шчучынскага раёна. Безумоўна, у гэтым ёсць вялікая заслуга дырэктара.

 

 

Алег ШЫШЛОЎСКІ.

Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!