Сяргей КАСПЯРЧУК: “Прыняцце законапраекта аб Усебеларускім народным сходзе будзе мець важнае значэнне ў жыцці кожнага грамадзяніна і краіны ў цэлым”

 

Сяргей КАСПЯРЧУК, галоўны рэдактар раённай газеты “Дзянніца”, депутат районного Совета депутатов:

 

– У панядзелак на грамадскае абмеркаванне былі вынесены законапраекты аб змяненні Выбарчага кодэкса Беларусі і аб Усебеларускім народным сходзе.

 

Законапраект аб Усебеларускім народным сходзе – гэта сапраўды абсалютна новая тэма для нашай краіны. Але новая з пэўным досведам, таму што ў нас ужо прайшло 6 УНС. За мінулыя гады на Усебеларускім народным сходзе былі разгледжаны многія сур’ёзныя пытанні, якія датычыліся стратэгічных напрамкаў развіцця грамадства і дзяржавы, непахіснасці канстытуцыйнага ладу, пераемнасці пакаленняў і, што немалаважна, грамадзянскай згоды. Аднак усё гэта насіла толькі рэкамендацыйны характар. Усебеларускаму народнаму сходу не хапала статусу заканадаўчага органа, не было адпаведнага канстытуцыйнага і юрыдычнага статуса. Сёння, калі будзе прыняты законапраект аб УНС, яго рашэнні стануць абавязковымі для выканання.

 

Упэўнены, што абмеркаванне маючых паступіць прапаноў – гэта адчуванне дачынення працоўных калектываў і асобнага чалавека да такога законапраекта, які будзе мець важнае значэнне ў яго жыцці і краіны ў цэлым.

 

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!