Сямейнае выхаванне – аснова моцнай дзяржавы. У Шчучынскім раёне прайшоў адзіны дзень інфармавання

 

17 кастрычніка ў нашым раёне прайшоў адзіны дзень інфармавання. Прадстаўнік абласной інфармацыйнай групы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама, старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Ірына Сцепаненка разам з раённай інфармацыйнай групай сустрэлася з калектывам СШ № 2 горада Шчучына.

 

У склад раённай інфармацыйнай групы ўвайшлі начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Павел Тарчынскі, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вераніка Дысько, часова выконваючы абавязкі па пасадзе РАУС Дзмітрый Лагуцік, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна Анастасія Круковіч і інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС Віталій Панасевіч.

 

Чарговы адзіны дзень інфармавання быў прысвечаны тэме сям’і і яе ролі ў фармаванні ўстойлівай дзяржавы.

 

 

– Калі мы кажам пра асновы моцнай дзяржавы, то ў першую чаргу ўзгадваецца стабільная эканоміка, сацыяльная абарона, развітыя інстытуты ўлады. Але галоўная аснова моцнай дзяржавы – гэта сям’я. Поўная сям’я, шчаслівая сям’я, здаровая сям’я, – адзначыла Ірына Сцепаненка. – Пытанні аховы інстытута сям’і, павышэння яе эфектыўнасці і забеспячэнне дэмаграфічнай бяспекі – усё гэта пакладзена ў аснову нашай Канстытуцыі і канцэпцыі нацыянальнай бяспекі.

 

Да асноўных праблем, якія негатыўна ўплываюць на дэмаграфію нашай краіны, Ірына Сцепаненка аднесла павелічэнне ўзросту ўступлення ў першы шлюб сярод мужчын і жанчын, зніжэнне колькасці шлюбаў і павелічэнне разводаў. Усё гэта прыводзіць да трансфармацыі традыцыйных сямейных адносін.

 

 

Важныя тэмы закранулі і іншыя выступоўцы. Так, Дзмітрый Лагуцік расказаў прысутным пра крымінагенную абстаноўку ў нашым раёне, актуальнай праблеме тэлефонных махлярстваў у выніку якіх грамадзяне губляюць свае грошы. Аб важнасці фармавання здаровага ладу жыцця і карыснымі рэкамендацыямі для здароўя падзялілася Анастасія Круковіч. Актуальныя правілы пажарнай бяспекі прысутным нагадаў Віталій Панасевіч.

 

 

Алег ШЫШЛОЎСКІ.

Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!