Святочная акцыя “Вясна прыйшла”

Напярэдадні Дня жанчын валанцёры атрада “Добрае сэрца” першай гарадской школы сумесна з супрацоўнікамі раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа падарылі бадзёры настрой пастаяльцам Шчучынскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў. Падчас правядзення акцыі пажылыя людзі разам з моладдзю спявалі песні і танцавалі, а напрыканцы мерапрыемства гучнымі апладысментамі выказалі падзяку за правядзенне святочнай акцыі “Вясна прыйшла”.
Галіна МАЦЮК,
старшыня раённай арганізацыі БТЧК. 

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!