Супрацоўнікі раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з вучнямі сярэдняй школы № 2 г. Шчучына навялі парадак на тэрыторыі парку
Было прыбрана апалае лісце вакол абеліска ў памяць аб загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Усяго падчас экалагічнай акцыі было сабрана каля двухсот кілаграмаў бытавога смецця.
Як адзначыў начальнік інспекцыі Іван Вянцковіч, у кастрычніку-лістападзе бягучага года была актывізавана работа па выяўленні стыхійных звалак і навядзенні парадку на тэрыторыі ляснога фонду, аўтадарог, месцаў адпачынку грамадзян.
Патрэба ў такіх захадах з’явілася не на пустым месцы. Так, толькі нядаўна супрацоўнікамі інспекцыі было выяўлена 8 фактаў несанкцыянаванага размяшчэння адходаў. Землекарыстальнікам было даручана прыняць захады па ўстараненні выяўленых парушэнняў.
Варта адзначыць, што ў мэтах аператыўнага рэагавання на ўзнікаючыя парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства былі створаны рэйдавыя групы, якія працуюць не толькі ў будні, але і выхадныя дні. На жаль, праблема забруджвання навакольнага асяроддзя становіцца ўсё больш актуальнай ва ўсім свеце. Аднак кожны чалавек, незалежна ад узросту і статусу, можа зрабіць свой унёсак у захаванне прыроднага багацця сваёй радзімы.
Алег ШЫШЛОЎСКІ.
Фота з архіва раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.