Супрацоўнікі цэнтра банкаўскіх паслуг №424 занялі першае месца ў працоўных спаборніцтвах на рэспубліканскім узроўні па выніках работы за 2017 год

На працягу двух апошніх год калектыў цэнтра банкаўскіх паслуг №424 філіяла №400 – Гродзенскага абласнога ўпраўлення ААТ “АБ Беларусбанк” быў у перадавіках у развіцці карпаратыўнага бізнесу. А сёлета супрацоўнікі банка занялі першае месца ў працоўных спаборніцтвах на рэспубліканскім узроўні па выніках работы за 2017 год. 

– Мы сталі лепшымі сярод цэнтраў банкаўскіх паслуг 1-ай групы, – гаворыць дырэктар Валянціна Мар’янаўна Догель. – За свае дасягненні былі ўзнагароджаны дыпломам і пераходным кубкам. Хачу сказаць, што гэта высокая ацэнка нашай сумеснай працы. У гэтай перамозе ёсць унёсак кожнага члена нашага дружнага калектыву. 
Цяпер перад шчучынцамі стаіць няпростая задача: у гэтым годзе трэба працаваць яшчэ лепш, каб заваяваны кубак надоўга “прапісаўся” ў ЦБП №424. 
Ганна РУДСКАЯ.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!