Студатрадаўцы Ляшчанскай і Дэмбраўскай сярэдніх школ наведалі БелАЗ і пабывалі на "Лініі Сталіна"
Создано webredaktor_a 05.08.2024 в 16:27

Нядаўна студатрадаўцы Ляшчанскай і Дэмбраўскай СШ, дзякуючы дырэктару ААТ “Дэмбрава” Аляксандру Тулю, пабывалі на экскурсіі па знакамітых мясцінах нашай Беларусі.
Наведалі БелАЗ у горадзе Жодзіна, дзе ўбачылі, як збіраюцца машыны, атрымалі магчымасць падняцца на самы вялікі самазвал і адчуць яго магутнасць. Падарожжа прадоўжылася на гісторыка-культурным комплексе “Лінія Сталіна”, дзе наведвальнікі не толькі пазнаёміліся з сучаснай ваеннай тэхнікай, але быццам дакрануліся да мінулага, адчулі гонар за свой народ.
Удзельнікі паездкі выказваюць вялікую ўдзячнасць кіраўніцтву ААТ “Дэмбрава” за цікавую і змястоўную экскурсію і добразычлівыя адносіны.
Святлана ДРАГУН, настаўніца Ляшчанскай СШ.