Сообщение об ошибке

Image resize threshold of 10 remote images has been reached. Please use fewer remote images.

Смаргонь стане першым рэгіенам Гродзеншчыны, дзе з’явіцца дадатак «Мой горад»

 

Смаргонь — першы горад Гродзеншчыны, дзе з’явіцца дадатак «Мой горад». Карыстальнік мабільнага сэрвіса ў інтэрактыўным рэжыме зможа атрымаць усю патрэбную інфармацыю аб гарадской інфраструктуры. І не толькі.

 

Як расказаў начальнік Смаргонскага занальнага вузла сувязі Аляксандр Нікадон, дадатак — гэта частка дзяржаўнай праграмы «Лічбавае развіццё Беларусі», якая накіравна на павышэнне камфорта і якасці жыцця гараджан. Праект «Мой горад» ужо рэалізаваны ў шасці гарадах рэспублікі. Смаргонь — першы горад Гродзенскай вобласці, дзе ў хуткім часе з’явіцца новы інтэрактыўны сэрвіс. 

Ініціятарам мабільнага дадатка з’яўляецца Міністэрства сувязі, а выканаўцам — прадпрыемства «Белтэлекам», у прыватнасці яго Гродзенскі філіял. Заказчыкам выступае мясцовая ўлада. У Смаргонскім райвыканкаме паведамілі, што з усімі службамі прайшоў азнакамляльны семінар, на якім супрацоўнікі «Белтэлекама» прэзентавалі новы мабільны сэрвіс. 

— Зараз ідзе работа па напаўненні кантэнта падрабязнай інфармацыяй. Тут будуць звесткі аб прадпрыемствах і арганізацыях горада, якія размеркаваны па відам дзейнасці. Вядома, знойдуць сваё адлюстраванне турыстычныя аб’екты, грамадскі транспарт, аб’екты харчавання і гандлю, сферы паслуг. Дасканала будзе прадстаўлена камунальная служба, ахова здароўя, адукацыя, культура і многае іншае — усяго больш сарака сэрвісаў. Кажучы прасцей, уся гарадская інфраструктура сабрана ў адным інтэрактыўным дадатку, — паясніў Аляксандр Нікадон. 

У рэжыме рэальнага часу можна запісацца на прыем да кіраўніка арганізацыі, узяць талон да ўрача, заказаць тавар ці паслугу і іх аплаціць, забраніраваць столік у рэстаране альбо нумар у гасцініцы, выклікаць спецыялістаў ЖКГ, атрымаць актуальную інфармацыю аб акцыях і зніжках і многае іншае. Дзякуючы раздзелу навінаў, карыстальнік дадатка «Мой горад» заўсёды будзе ў курсе гарадскіх падзей і зможа намеціць план на выхадныя па анонсах канцэртаў і спартыўных мерапрыемстваў. 

Мяркуецца, што сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі палепшаць эфектыўнасць і хуткасць узаемадзеяння не толькі паміж гарадской інфраструктурай і жыхарамі, але і гасцямі горада. 

Платформа цесна звязана з канцэпцыяй «Разумны горад». Гэта праект гарадскога будаўніцтва з вялікай колькасцю інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій, якія выкарыстоўваюцца для ўпраўлення гарадской інфраструктурай і ўсімі адпаведнымі службамі. Сэрвіс «Мой горад» — значны крок у інтэграцыі гэтага працэсу, бо аб’ядноўвае самыя запатрабаваныя паслугі населенага пункта ў адзіную сістэму. Пры гэтым насельніцтва ўзаемадзейнічае з усяе сістэмай толькі праз адзін дадатак у інтэрактыўным рэжыме. 

У райвыканкаме лічаць, што платформа будзе карыснай для адміністрацыі горада і дапаможа ў выяўленні таго ж рэйтынга паслуг, а таксама праз апытанні і анкетаванне дасць магчымасць даведацца аб найбольш актуальных праблемах, ці , наадварот, станоўчых прыкладах работы гарадскіх устаноў. Да таго ж гэта яшчэ і добры спосаб перадаць інфармацыю для гаражан, што называецца, з першых вуснаў. Гарадскія ўлады ўпэўнены, што дадатак будзе на карысць іміджу Смаргоні і прынясе зручнасць яго жыхарам. 

 

ЗВЯЗДА

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!