Шчучынскія баксёры нядаўна вярнуліся з Літвы дзе дастойна выступілі на міжнародным турніры па тайскім боксе

Выхаванцы трэнераў Уладзіміра Барысавіча Шурупава і Міхаіла Пятровіча Кавалёва нядаўна вярнуліся з горада Каўнаса (Літва), дзе дастойна выступілі на міжнародным турніры па тайскім боксе.
Шчучынскія баксёры заваявалі на гэтых прэстыжных спаборніцтвах адразу шэсць залатых медалёў. Чэмпіёнамі ў сваіх узроставых групах сталі Кірыл Куц, Сямён Ступакевіч, Данііл Дземянчук, Ілья Васілька, Андрэй Варонік і Міхаіл Якімовіч. Іх сябры па камандзе Павел Рымко і Яўгеній Макей занялі адпаведна другое і трэцяе месцы.
– Мы з Уладзімірам Барысавічам задаволены выступленнем нашых выхаванцаў, – гаворыць старшыня папячыцельскага савета ДЮСШ г. Шчучына М.П. Кавалёў. – Данііл Дземянчук і Міхаіл Якімовіч завяршылі фінальныя баі датэрмінова, накаўтаваўшы сваіх сапернікаў. Кірыл Куц і Сямён Ступакевіч упершыню баксіравалі з дарослымі спартсменамі і выглядалі на рынгу вельмі дастойна. Здорава, што нашых спартсменаў падтрымліваюць у раёне. Старшыня райвыканкама Сяргей Васільевіч Ложэчнік пасадзейнічаў рабятам у атрыманні віз, а дырэктар завода “Праймілк” Анатолій Станіслававіч Бяляўскі і прадпрымальнік Васілій Юзэфавіч Дубіневіч дапамаглі арганізаваць паездку. Дзякуючы гэтаму шчучынскія баксёры гучна заявілі пра сябе ў Літве.
Дарэчы, зараз выхаванцы трэнераў Уладзіміра Барысавіча Шурупава і Міхаіла Пятровіча Кавалёва рыхтуюцца да выступлення на міжнародным турніры ў Вільнюсе. А ў лютым наступнага года прымуць удзел у Кубку балтыйскіх краін па тайскім боксе. Упэўнены, наперадзе іх чакаюць чарговыя перамогі! 
Аляксандр КАСПЯРЧУК.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!