Шчучынскі раён. Узнагароджаны пераможцы конкурсу «Навагодні дызайн МНС»

 

Паўдзельнічаць у конкурсе маглі ўсе жадаючыя. Удзельнікі ўпрыгожвалі вокны, памяшканні і прысядзібныя ўчасткі ў стылістыцы службы 101. Канкурсанты здзіўлялі крэатыўным падыходам і арыгінальнасцю выканання. Журы падвяло вынікі і вызначыла пераможцаў, а месцы размеркаваліся наступным чынам:

 

У намінацыі «Навагодні дызайн вокнаў» лепшай прызнаны праца ў выкананні Крупіцы Алены, на другім месцы Паўлюкевіч Мілана, а на трэцім - Лазавік Наталля.

 

У намінацыі «Навагодняе афармленне жылых памяшканняў» лепшым прызнана калектыўная праца творчага калектыву ў складзе Жураўлёвай Наталлі, Жураўлёва Івана і Жамойда Ксеніі, на другім месцы калектыў ДУА «Яслі-сад №5 г. Шчучына», у ліку прызёраў на трэцім месце Кімашэўская Яна.

 

  Шчучынскія выратавальнікі дзякуюць усіх, хто прыняў удзел. Пераможцам уручаны заслужаныя прызы.

 

 

mchs

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!