Шчучынская дзіцячая бібліятэка правяла для сваіх чытачоў квэст-гульню “Мой прынёманскі край пад бусліным крылом”

Шчучынская дзіцячая бібліятэка правяла для сваіх чытачоў квэст-гульню “Мой прынёманскі край пад бусліным крылом”, прымеркаваную да 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці. 

 

Удзельнікі мерапрыемства прайшлі станцыі “Вытокі”, “Старажытныя замкі”, “Брэнды нашай вобласці”, “Людзі і дома, і ў свеце вядомы”, “Блакітнае золата вобласці, апетае ў творах”, “Шыфроўка”. Дзеці быццам дакрануліся да гісторыі: прадэманстравалі веды пра славутасці Гродзеншчыны, даведаліся пра самыя буйныя прадпрыемствы вобласці і іх прадукцыю, успомнілі аўтараў і літаратурныя творы, у якіх апеты азёры і рэкі Прынёмання. А напрыканцы квэст-гульні яшчэ і падарункі атрымалі.

 

Тэрэза ІВАШКА, бібліятэкар Шчучынскай дзіцячай бібліятэкі.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!