Шчучын закружыўся ў танцы. Адчуйце атмасферу палацавага балю ў фотарэпартажы газеты “Дзянніца”
Создано Олег Шишловский 01.03.2024 в 23:22
Чароўная магія мінулага пераплялася з сучаснасцю сёння ў Шчучыне. У палацы князёў Друцкіх-Любецкіх прайшоў традыцыйны баль. Заварожваючыя танцы пад класічную музыку сталі ўпрыгажэннем вечара і аб’ядналі людзей самага рознага ўзросту. Прыгожыя дзяўчаты і галантныя кавалеры кружылі ў вальсе, вяртаючы гасцей мерапрыемства ў вытанчаную эпоху мінулага. Прапануем вам адчуць атмасферу гэтага чароўнага свята ў фотарэпартажы нашай газеты.
Алег ШЫШЛОЎСКІ.
Фота Дзіяны КЕЙКА.