Шаблі масонскіх ордэнаў, японскія шпагі і сямейная рэліквія 1934 года: выстаўка параднай зброі з калекцыі Анатоля Грышука працуе ў Мірскім замку

Выстаўка “Зброя гонару і адвагі” адкрылася ў музеі “Замкавы комплекс “Мір”.

У яе аснове – халодная парадная зброя з прыватнай калекцыі Анатоля Грышука, а таксама прадметы з фондаў музея.

DCA_7761.jpg

– Мірскі замак – гэта прыгожы воін у парадных даспехах. Мы ніколі ні на каго не нападалі, але не аднойчы даводзілася абараняцца. Што тычыцца выстаўкі, на ёй прадстаўлена парадная зброя. Упэўнены, яна прыцягвае да сябе зацікаўленыя погляды наведвальнікаў, – адзначыў дырэктар музея Аляксандр Лойка.

DCA_7732.jpg

Выстаўку складае парадная доўгаклінковая халодная зброя – еўрапейскія, амерыканскія, японскія шпагі і шаблі, кавалерыйскія палашы, шашкі, штыкі і цесакі, парадныя цемлякі, паляўнічыя кінжалы-хіршфангеры. Ёсць тут і прадметы, звязаныя з гісторыяй масонства – рэлігійна-філасофскага руху, які ўзнік у пачатку XVIII стагоддзя ў Англіі і распаўсюдзіўся пасля па ўсім свеце. Мячы і шаблі масонскіх ордэнаў, галаўныя ўборы і рытуальныя прадметы раскажуць гісторыю братэрства «вольных муляраў».

DCA_7786.JPG

Таксама ўвазе наведвальнікаў прадстаўлены французскія ваенныя мундзіры XIX стагоддзя з фондаў музея. Дапаўняе экспазіцыю тэматычны раздзел, прысвечаны Першай сусветнай вайне. Тут прадстаўлены ўзнагароды, фатаграфіі, перыядычныя выданні, шлемы і штыкі таго часу.

Виктория Костюк Полымя2.jpgDCA_7815.jpg

Падчас адкрыцця экспазіцыі пра гісторыю багатай калекцыі распавёў яе ўладальнік. Аказваецца, усё пачалося з сямейнай рэліквіі.

Виктория Костюк Полымя.jpg

– Мой бацька быў польскім уланам, служыў у другім палку ўланаў Грахоўскага імя генерала Юзафа Двярніцкага. Ён крыху расказваў мне пра гэта, і яго шабля 1934 года паслужыла пачаткам будучай калекцыі, стварэнне якой у мяне заняло больш за 25 год, – распавёў Анатоль Грышук.

Па словах калекцыянера, неацэнную дапамогу ў фарміраванні калекцыі яму аказаў акцёр, рэжысёр, мастацкі кіраўнік тэатра «КанКан» Вячаслаў Сяліцкі.

вікторыя касцюк полымя.jpg

– Дзесяць год таму, калі я ў першы раз убачыў калекцыю, быў шакаваны тым, што ўсё гэта ляжыць недзе ў «тайніку» і ніхто гэтага не бачыць. А можна зрабіць такую шыкоўную выстаўку! – згадаў Вячаслаў Сяліцкі. – Асабліва прыемна бачыць гэтыя экспанаты на выстаўку ў Мірскім замку. Упэўнены, наведвальнікі будуць у захапленні.

Наведаць выстаўку “Зброя гонару і адвагі” можна да канца лета.

 

Дзмітрый Андрэеў, малодшы навуковы супрацоўнік музея “Замкавы комплекс “Мір”
Фото: газеты “Полымя” і музея “Замкавы комплекс “Мір”

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!