С Минского автовокзала «Центральный» снова отправляются международные рейсы

Фiлiял «Мiнскi аўтавакзал» ДП «Мiнсктранс» аднаўляе аб’ёмы перавозак пасля спаду трафiка з-за каронавiруса. На мiнулым тыднi з аўтавакзала аднавiлiся адпраўленнi па мiжнародных маршрутах — у Вiльнюс, Варшаву, Кiеў i iншыя гарады. Усяго ж з платформ Цэнтральнага i Усходняга вакзалаў, што ўваходзяць у структуру Мiнскага аўтавакзала, кожныя суткi выязджае 30 аўтобусаў па мiжнародных маршрутах i 360 — па мiжгароднiх. За лiпень у касах двух вакзалаў прададзена 35 000 квiткоў. У тонкасцях арганiзацыi пасажырскiх перавозак разбiраўся карэспандэнт «Р».

«Усходняя» гасцiннасць

20 сакавiка пасля 4-гадовага абнаўлення, падчас якога ён функцыянаваў у рэжыме мiнiмальнай загрузкi, зноў пачаў працаваць сталiчны аўтавакзал «Усходнi». Вакзал, пабудаваны ў 1983 годзе — можна сказаць, далёкiм, — патрабаваў ператварэнняў. Па праектных аб’ёмах загрузкi ён нават пераўзыходзiць «Цэнтральны»: ва Усходняга — 36 платформ. А гэта больш за 1000 прыёмаў аўтобусаў у суткi. Магутнасць жа «Цэнтральнага» — 680. Праўда, цяпер выкарыстоўваюцца толькi правы перон «Усходняга» i яго прасторная стаянка для мiжрэйсавых адстояў транспарту дзяржаўнага i прыватных перавозчыкаў.
 

Аўтобус прыйдзе дакладна па раскладзе, а вадзiцель гарантавана выдасць квiток.
 
Абнаўленне асвяжыла знешнi выгляд i iнтэр’ер аўтавакзала. Уся iнфраструктура кампактна размясцiлася на першым паверсе: касы, зала чакання, аўтаматычныя камеры захоўвання, буфет. На платформах — электронныя табло, але ўстаноўлены i аналагавы гадзiннiк — данiна традыцыям. Сiстэма вiдэаназiрання, каля двух дзясяткаў камер, нястомна сочыць за прылеглай тэрыторыяй i памяшканнем вакзала.

У буднiя днi з «Усходняга» адпраўляецца 12 прыгарадных маршрутаў: у Мачулiшчы, Кайкава, Дубовы Лес, Дзяргаi, Бардзiлаўку — i 14 мiжгароднiх: у Любчу, Паставы, Лiду, Навагрудак, Наваполацк, Вiцебск, Магiлёў i iншыя гарады. У выхадныя маршрутаў больш.
 

У iнфакiёсках «Цэнтральнага» i «Усходняга» магчыма аплацiць бiлет праз тэрмiнал на ўсе мiжгароднiя i прыгарадныя маршруты.

Сыходзiм у анлайн

Мiнскi аўтавакзал развiвае сетку бранiравання месцаў. У iнфакiёсках «Цэнтральнага» i «Усходняга» магчыма аплацiць бiлет праз тэрмiнал на ўсе мiжгароднiя i прыгарадныя маршруты. Квiток на мiжнародны маршрут можна купiць у любой касе Мiнскага аўтавакзала. Цяпер жыхарам Серабранкi i Чыжоўкi, якiм да «Усходняга» рукой падаць, неабавязкова ехаць па квiток у цэнтр горада.
 

Квiток на мiжнародны маршрут можна купiць у любой касе Мiнскага аўтавакзала.

Дырэктар фiлiяла «Мiнскi аўтавакзал» ДП «Мiнсктранс» Мiхаiл Марцуль удакладнiў, што чвэрць усiх квiткоў i ўвогуле прадаецца анлайн:

 

 

— Абанаўленне аўтавакзала «Усходнi» выканана з прыцэлам на будучыню, каб развiць i ўпарадкаваць перавозкi, магутнасцi аўтавакзала «Цэнтральны» ўжо практычна запоўнены. Развiваем перавозкi ў тым лiку i за кошт таго, што актыўна прыцягваем да супрацоўнiцтва прыватных перавозчыкаў. Зараз асноўны вiд рэспублiканскiх перавозак — менавiта прыватныя. Робiм знiжку для тых перавозчыкаў, якiя па сваiм маршруце заязджаюць на два вакзалы, каб забраць пасажыраў.

 

 

Прыватныя перавозчыкi курсiруюць па найбольш папулярных, мiжгароднiх, маршрутах. А большую частку прыгарадных, як i раней, забяспечвае дзяржаўны перавозчык. Прычына простая — малая загружанасць рэйсаў. Аўтобусы калясяць па вёсках, запоўненыя ад сiлы на трэць, страты кампенсуюць датацыi з бюджэту. Дзяржаўны перавозчык сваiх пасажыраў не кiне: аўтобус прыйдзе дакладна па раскладзе, а вадзiцель гарантавана

 

СБ

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!