Работнікі камунальнай службы пачалі аднаўляць пешаходныя пераходы ў Шчучыне
Создано admin 16.04.2020 в 15:15
Спачатку нанеслі неабходную разметку на цэнтральных вуліцах горада і паступова набліжаюцца да перыферыі.
– Паколькі аўтамабільны рух у райцэнтры даволі інтэнсіўны, мы два разы на год аднаўляем тут пешаходныя пераходы, – зазначае дарожны рабочы РУП ЖКГ Яўгеній Тадэвушавіч Цайко. – Зносастойкую фарбу наносім у два слаі, як таго патрабуюць тэхналогіі. Затым пасыпаем спецыяльным парашком, гранулы якога прыліпаюць да дарогі і адбіваюць святло фар. Таму нанесеныя лініі будуць добра бачны вадзіцелям і пешаходам нават ноччу.
У хуткім часе ў Шчучыне будзе адноўлена і іншая дарожная разметка, што дазволіць павысіць бяспеку руху па гарадскіх вуліцах.
Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Фота аўтара.