Пытанні дыктуе жыццё

У Орлеўскім сельвыканкаме прыём грамадзян і юрыдычных асоб правёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Шчучынскай выбарчай акрузе №60 шостага склікання Валерый Іосіфавіч Саўко.

Тэму медыцынскага абслу­гоўвання закранула ў размове з дэпутатам мясцовая жыхарка. Жанчына выказала просьбу, каб у Орлеўскай амбулаторыі аднавіў работу стаматалагічны кабінет. Маўляў, добра было б, каб спецыяліст такога про­філю прыязджаў і вёў прыём па­цыентаў хаця б раз на тыдзень.
Па тэлефоне расказаў В.І. Саўко сваю жыццёвую сітуацыю адзін з вяскоўцаў. Яго жонка мае сур’ёзныя праблемы са здароўем і першую групу інваліднасці. Мужчына належным чынам даглядае блізкага чалавека. Аднак на фінансавую дапамогу ад дзяржавы разлічваць не можа, бо сам з’яўляецца пенсіянерам. Маўляў, грашовыя выплаты прадугледжаны заканадаўствам, калі догляд інваліда першай групы ажыццяўляе асоба працаздольнага ўзросту, якая не мае сталага месца працы. Але ж у вёсцы сёння не так шмат маладых людзей, таму складана знайсці таго, хто мог бы, няхай сабе і за грошы, узяць пад апеку хворага,  разважае мужчына. Магчыма, варта і для пенсіянераў узаконіць магчымасць догляду інваліда першай групы з умовай выплаты дапамогі. Заяўнік папрасіў Валерыя Іосіфавіча давесці яго меркаванне да заканатворцаў.
Старшыня Орлеўскага сельвыканкама Я.М. Ярошык падчас гутаркі з дэпутатам выказалася па праблеме выкарыстання апусцелых сядзіб. Маўляў, у людзей ёсць цікавасць набываць такія “родавыя гнёзды” у іх маляўнічым прынёманскім куточку. Але асобных стрымлівае працэдура афармлення нерухомасці з-за яе кошту. Кіраўнік агучыла таксама пажаданні жыхароў вёскі Яселевічы, якія датычыліся гандлёвага абслугоўвання.
Таццяна ВІТАЛЬЕВА.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!