Правілы, якія ратуюць жыццё. Што трэба ведаць перад тым, як ісці купацца

Летні купальны сезон у самым разгары, а гэта значыць, што небяспека няшчасных выпадкаў на вадаёмах захоўваецца. Як пазбегнуць непрыемнасцяў падчас воднага адпачынку і як не дапусціць трагедыі? Каб адказаць на гэтыя пытанні, мы пагутарылі са старшынёй раённай арганізацыі ТВВАД, старшым матросам-ратавальнікам Валерыем Шагам.
Як адзначае Валерый Шаг, галоўнае правіла, якое дапаможа пазбегнуць няшчасных выпадкаў, – гэта купанне ў дазволеных месцах, дзе ёсць пасты ратавальнікаў. Напрыклад у нашым раёне купанне дазволена толькі на возеры ў Шчучыне, а на ўсіх іншых вадаёмах забаронена.
Таксама варта памятаць наступныя правілы:
Нельга ўжываць спіртныя напоі, знаходзячыся каля вады.
Забаронена заплываць за буйкі і ныраць у незнаёмых месцах.
Акрамя таго, нельга заходзіць на глыбокае месца, калі дрэнна плаваеш альбо ўвогуле не ўмееш.
Не спрабуйце плаваць на бярвеннях, дошках, самаробных плытах і надзіманых матрасах, плаванне на якіх катэгарычна забаронена.
Алег ШЫШЛОЎСКІ.
