Прадпрыемствы і арганізацыі Шчучыншчыны наведала рэйдавая група тэхнічных інспектараў працы

Прадпрыемствы і арганізацыі Шчучыншчыны наведала рэйдавая група тэхнічных інспектараў працы Гродзенскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў ФПБ. Вынікі калегіяльнай работы былі падведзены на пашыранай нарадзе з удзелам намесніка старшыні райвыканкама А.В. Пасюты і старшыні раённага аб'яднання прафсаюзаў Ю.Т. Пашука.

 

Тэма размовы – ахова і бяспека працы, аўдыторыя – кіраўнікі і спецыялісты раённых арганізацый галіновых прафсаюзаў, прафсаюзны актыў "пярвічак", службовыя асобы арганізацый і прадпрыемстваў, якія курыруюць пытанні аховы працы.

 

 

 Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама А.І. Навіцкі закрануў заканадаўчы аспект у пытаннях аховы працы. Па яго словах, адступленне ад устаноўленых правіл пагражае здароўю і жыццю людзей: сёлета ў раёне ў выніку няшчасных выпадкаў 2 чалавекі пацярпелі, адзін загінуў.

 

 А галоўны тэхнічны інспектар Гродзенскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Д.П. Гаравенка, ён жа кіраўнік групы, і яго калегі, якія прадстаўлялі абласныя галіновыя прафсаюзныя арганізацыі, зрабілі дэтальны аналіз убачанага на месцах. Спецыялісты далі станоўчую ацэнку арганізацыі аховы працы, стварэнню санітарна-бытавога камфорту для работнікаў у УКП "Гроднааблаграхімізацыя", ААТ "АграГЖС", Шчучынскім філіяле Гродзенскага племпрадпрыемства" і іншых суб'ектах гаспадарання, выказалі асобныя заўвагі ў адрас РУП ЖКГ, сельгасліцэя, указалі на тыповыя памылкі, якія дапускаюцца. А таксама засяродзілі ўвагу на прычынах, якія прыводзяць да няшчасных выпадкаў на вытворчасці. Навучыць і перасцерагчы закліканы і грамадскія інспектары па ахове працы, адзначылі спецыялісты.

 

 

Аб тым, што работа не павінна калечыць, што стварэнне здаровых і бяспечных умоў для работнікаў – надзвычай важны аспект пры арганізацыі працоўнай дзейнасці, аб неабходнасці павысіць адказнасць за ўласную бяспеку гаварыла намеснік старшыні райвыканкама А.В. Пасюта. Алена Васільеўна  дала даручэнне неадкладна выправіць недахопы, выяўленыя падчас работы прафсаюзных інспектараў працы, з увагай і адказнасцю аднесціся да рэкамендацый гэтых спецыялістаў.

 

Таццяна ПАЛУБЯТКА.

Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!