Працавітую моладзь “гарачай бульбай” не спалохаеш: сельскагаспадарчае спартыўнае спаборніцтва “Пікнік Шчучына” прайшло ў райцэнтры

Сёлета спаборніцтва змяніла месца правядзення і ладзілася на пляцоўцы ля РЦКіНТ. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 5 прадпрыемстваў і арганізацый раёна. Адметна, што замест звыклага спортінвентару ўдзельнікі выкарыстоўвалі  сельскагаспадарчую прадукцыю.

Ні восеньскі халодны дзень, ні першы нясмелы снег, які зрываўся і наравіў напалохаць удзельнікаў не стаў перашкодай для добрага настрою. Конкурсы “Гарачая бульба”, “Спрытны”, “Беларускія пінгвіны”, “Скрыня” , “Снайпер”, “Падскокі”, “Сілач”, “Боўлінг”,  “Бот імкнецца ў палёт” і “Баі падушкамі” парадавалі і ўдзельнікаў, і гледачоў. Бачылі бы вы, якую работу зладжаную работу ў камандзе паказвалі ўдзельнікі! А як бойка кідалі боты, мецілі ў яблык, пераносілі  капусту, біліся падушкамі.

Першае месца сёлета зноў у каманды філіяла “Жалудоцкі агракомплекс”,  другое – у ААТ “Дэмбрава”, трэцяе заваявала каманда ААТ “Васілішкі”. Пераможцы атрымалі заслужаныя ўзнагароды ад арганізатараў конкурсу.

Ганна КАСПЕР.

Фота аўтара.

 

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!