Пішыце па-беларуску. Усеагульную дыктоўку на роднай мове напішуць на Гродзеншчыне 19 лютага
Создано webredaktor_a 17.02.2021 в 9:13
Цікавы праект да Міжнароднага дня роднай мовы ў Год народнага адзінства стартуе на Гродзеншчыне. Усім жадаючым прапануюць разам напісаць дыктоўку па-беларуску. Зрабіць гэта можна будзе ў школах, ВНУ, бібліятэках, грамадскіх аб'яднаннях. Далучыцца да праекта можна з 19 па 22 лютага. Дыктоўку будуць пісаць і актывісты БРСМ.
– Наша мэта – павысіць імкненне да вывучэння роднай мовы. Выхаванне грамадзянскай самаідэнтыфікацыі, прыналежнасці да свайго народа – тое, што неабходна культываваць у падрастаючага пакалення, – адзначыла першы сакратар Гродзенскага АК ГА «БРСМ» Ганна Сарасек.
Той, хто напіша дыктоўку пісьменней за ўсіх, атрымае прыз ад саюзу моладзі.