Першамайскі край грыбамі славіцца

Сёлета выдалася багатая і ўрадлівая восень. “Не ляніся – паспявай, дары прыроды збірай”. Гэту прымаўку добра занатавалі жыхары аграгарадка Першамайск. Што паспелі сабраць гэтай восенню, яны паказалі ўсім падчас “Свята грыбоў”, якое адзначылі ў мінулыя выхадныя.
Работнікамі Першамайскага Дома культуры было арганізавана свята не толькі для жыхароў аграгарадка, але і навакольных вёсак. Баравікі, падасінавікі, лісіцы, падбярозавікі, зялёнкі ў гэтым годзе тут урадзілі. Кошыкамі збіралі іх вяскоўцы ў мясцовым лесе для свайго спажывання. Лішкі здавалі нарыхтоўшчыкам, кажуць, гэта добрая падмога для сямейнага бюджэту.
Падчас свята была арганізавана выстава-дэгустацыя кулінарных вырабаў з грыбоў. Вось дзе далі волю фантазіі гаспадынькі! Кожны жадаючы мог пачаставацца клёцкамі з грыбамі, маслятамі ў марынадзе, грыбамі “пад шубай” і нават тортам-баравіком! 
Для тых, хто ўважліва сочыць за сваім здароўем, працавала лясная аптэка, дзе можна было набыць сушаныя грыбы, ягады, зёлкі ды карэньчыкі. Радавала вока выстава агародніны. 
У гэты дзень было ўсё: і танцы, і песні, і вясёлыя конкурсы. Усім прыйшоўся даспадобы і канцэрт калектыву аматарскай творчасці Навадворскага ДК, а таксама гасцей з Воранаўскага раёна. 
Варта пачытаць:
Картошечка, покажись в лукошечке!
Лучшим быть будь готов!
Пад зоркай Алаізы
Галіна ПЕТУШОК, вядучы метадыст аддзела арганізацыйна-метадычнай работы РЦКіНТ.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!