Паважаныя жыхары Шчучынскага раёна! Дарагія землякі!

 

Адрываючы апошнія лісткі календара, мы ўзважваем вынікі пражытага, вызначаем планы на будучае, задаемся пытаннем, якім адыходзячы год застанецца ў нашай памяці? Самае галоўнае – для нас 2023 год быў мірным.

 

Мы як ніколі высока ацанілі спакойнае і бяспечнае жыццё, магчымасць у згодзе і стваральных умовах працаваць на карысць сваёй Беларусі і яе жыхароў.

 

Новы год – гэта не проста пачатак адліку ў календары, гэта новыя надзеі, поспехі і перамогі, новыя пачуцці, якія робяць нас больш мудрымі, а наша жыццё – цікавым і змястоўным. Упэўнены, што надыходзячы 2024 год, Год якасці, будзе адзначаны далейшым ростам дабрабыту людзей, рухам уперад у галінах эканомікі, сацыяльнай сферы. Каб жыць лепш, кожны з нас павінен клапаціцца пра сваю сям’ю, дом, дзяржаву, усяляк іх умацоўваць, несці вялікую адказнасць за вынікі сваёй працы.

 

Паважаныя сябры! Шчыра жадаем нашай Шчучыншчыне міру і дабра, моцнага здароўя і дзіцячых усмешак – кожнай сям’і, сямейнага дабрабыту – у кожны дом. Няхай цудоўны святочны настрой спрыяе здзяйсненню самых запаветных мараў. З Новым годам! З новым шчасцем!

 

Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт. Прэзідыум Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!