Па выніках мінулага года ў цэлым бюджэт раёна выкананы з прафіцытам у суме 12 млн рублёў

 

Аб гэтым паведаміла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Аліна Бібікава  на сумесным пасяджэнні райвыканкама і сесіі раённага Савета дэпутатаў.

 

Аліна Бібікава адзначыла, што даходы бюджэту Шчучынскага раёна ў мінулым годзе склалі 116,4 млн рублёў,  або 109,7% ад гадавога плана. Асноўную ўдзельную вагу -- больш за 80% -- склалі падатковыя паступленні. У структуры даходаў бюджэту раёна ўласныя даходы складаюць 74,9 млн рублёў (64,4%), сродкі з абласнога бюджэту - 41,5 млн рублёў (35,6%). У цэлым бюджэт раёна выкананы з прафіцытам у суме 12 млн рублёў. 68,7% выдаткаў -- гэта фінансаванне сацыяльнай сферы.

 

 

“Дзянніца”.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!