Навучэнцы Шчучынскага ДСПЛ прынялі ўдзел у рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Адновім святыні Беларусі”

 

Навучэнцы Шчучынскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя, якія з’яўляюцца членамі валанцёрскага атрада “Дабрадзелы”, прынялі ўдзел у рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Адновім святыні Беларусі”.

 

Рабяты-першакурснікі разам з кіраўніком валанцёрскага атрада Вольгай Сільвановіч, якая з’яўляецца і старшынёй пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ” ліцэя, вырашылі адклікнуцца на просьбу святароў і дапамаглі навесці парадак каля касцёла Святой Тэрэзы Авільскай у Шчучыне. Дарэчы, рабяты працавалі разам з нераўнадушнымі жыхарамі нашага горада, якія таксама не маглі застацца ў баку ад важнай справы. Моладзь і людзі паважанага ўзросту дзейнічалі разам: іх аб’яднала адна мэта – унесці свой пасільны ўклад у навядзенне парадку ў родным горадзе, каля адной з галоўных шчучынскіх святынь. І гэта вельмі важна ў Год народнага адзінства.

 

Дарэчы, некалькімі днямі раней тыя ж валанцёры прымалі ўдзел у яшчэ адной знакавай акцыі: “Захаваем памяць на стагоддзі”. Ліцэісты добраўпарадкавалі тэрыторыю каля помніка загінуўшым землякам, які ўстаноўлены ў в. Барташы. Моладзь шануе памяць людзей, якія аддалі свае жыцці за мірнае неба на нашай зямлі.

Ганна РУДСКАЯ.
Фота з архіва ліцэя.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!