Навагоднія віншаванні для ветэрана

У гэтыя перадсвяточныя дні намеснік старшыні райвыканкама Г.С. Хвядзюк разам са старшынёй раённага савета ветэранаў Э.С. Дзікевічам, начальнікам упраўлення па працы і сацыяльнай абароне райвыканкама А.І. Навіцкім і начальнікам аддзела ЗАГС Л.З. Міхно наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны А.П. Сямёнаву, каб павіншаваць жанчыну з надыходзячым Новым годам і ўручыць падарункі.

Алена Парфёнаўна сустрэла гасцей з ветлівай успешкай і пачаставала гарбатай з тортам. Нягледзячы на перажытае ў вогненныя саракавыя, яна не страціла пазітыву і любові да жыцця.

 -- Дзякуй за свабоду і мірнае неба над галавой! -- выказала цёплыя словы ў адрас ветэрана Г.С. Хвядзюк. – Ваш подзвіг назаўжды застанецца ў памяці нашчадкаў!

Павіншаваць былую партызанскую сувязную з надыходзячымі святамі завіталі таксама валанцёры сярэдняй школы №2 г. Шчучына. Падораныя імі кветкі кранулі жанчыну да глыбіні душы.

 -- Хутка Алена Парфёнаўна будзе святкаваць свой 97-мы дзень нараджэння, -- зазначыў Эдмунд Станіслававіч Дзікевіч. – А гэта выдатны повад сустрэцца зноў! Заставайцеся такой жа бадзёрай і пазітыўнай і чакайце гасцей.

А.П. Сямёнава была вельмі расчулена аказанай увагай і клопатам і наказала нам берагчы мір, за які яе пакаленне заплаціла дарагую цану.

Аляксандр КАСПЯРЧУК. Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!