Нарыхтоўка талакой. У саўгасе "Вялікае Мажэйкава" пачалася нарыхтоўка расады валяр'яну

На гэтым тыдні ў саўгасе "Вялікае Мажэйкава" пачалася нарыхтоўка расады валяр'яну. З гэтым гаспадарцы дапамагаюць прадпрыемствы і арганізацыі Шчучына.

 

Так, у пятніцу на полі каля Вялікага Мажэйкава расаду нарыхтоўвалі супрацоўнікі раённай газеты «Дзянніца», Шчучынскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, фінансавага аддзела райвыканкама і Шчучынскага раёна газазабеспячэння.

 

 

Як адзначае бухгалтар цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Таццяна Шанчук, праца на свежым паветры ідзе на карысць любому працоўнаму калектыву. Часам проста неабходна вырывацца з офісных сценаў. Словы калегі падтрымлівае таксама памочнік урача-эпідэміолага Зоя Шанчук:

 

— Кожнаму з нашага калектыву сённяшняя праца нагадала школьныя гады. Тады мы час ад часу дапамагалі гаспадаркам з уборкай буракоў і бульбы. Карацей, сёння мы ўзгадалі з калегамі юнацкія гады.

 

 

Варта адзначыць, што саўгас "Вялікае Мажэйкава" з'яўляецца адзіным дзяржаўным прадпрыемствам якое спецыялізуецца на вырошчванні лекавых раслін. Сёлета ў гаспадарцы плануюць пасадзіць каля 10 гектараў валяр'яну.

 

 

Алег ШЫШЛОЎСКІ.

Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!