На радасць дзецям і іх бацькам – сучасны дзіцячы садок

Хутка новы дзіцячы садок у Шчучыне адчыніць свае дзверы для маленькіх наведвальнікаў. Каб здаць гэты сацыяльна важны аб’ект у эксплуатацыю ў тэрмін, штодзень тут працуюць каля 100 будаўнікоў МПМК-167.

– Вонкавыя работы амаль завершаны, – канстатуе прараб МПМК-167 Дзмітрый Валер’евіч Старасцін. – Мы ўжо накрылі дах, уцяплілі і пафарбавалі фасад, устанавілі пластыкавыя вокны і ўваходныя дзверы. Засталося толькі зманціраваць цокаль і зрабіць адлівы. Унутры таксама кіпіць работа: маляры фарбуюць столі, тынкоўшчыкі рыхтуюць сцены да фарбоўкі, плітачнікі кладуць плітку на сцены і падлогу. Акрамя таго, нашы будаўнікі амаль абліцавалі басейн. Цяпер чакаем сталічных спецыялістаў, якія зробяць тут гідраізаляцыю. Тады абкладзём пліткай саму “чашу” і абходныя дарожкі.

Паралельна рабочыя МПМК-167 добраўпарадкоўваюць прылеглую тэрыторыю: устанаўліваюць агароджу, манціруюць каркасы будучых бяседак, пракладваюць тратуарныя дарожкі. Ужо ў жніўні сюды прывязуць арэлі, горкі і турнікі, а 1 верасня аб’ект будзе здадзены пад ключ.

Аляксандр КАСПЯРЧУК.

Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!